https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У 2012 годзе Беларусь і Бранская вобласць РФ плануюць рэалізаваць больш чым 100 сумесных праектаў


У 2012 годзе Беларусь і Бранская вобласць Расійскай Федэрацыі збіраюцца рэалізаваць больш чым 100 сумесных праектаў у сферах АПК, будаўніцтва, машынабудавання і культуры. Дагавор аб супрацоўніцтев быў падпісаны 26 жніўня ў Бранску па выніках перамоў з афіцыйнай беларускай дэлегацыяй.
У прыватнасці, як сказаў журналістам выканаўца абавязкаў намесніка губернатара Бранскай абласной адміністрацыі Аляксандр Гаршкоў, плануецца наладзіць сістэму абмену ў сферы аховы здароўя, асабліва ў дачыненні да насельніцтва, якое жыве на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях. Гаршкоў заўважыў, што жыхарам паўднёва-заходніх раёнаў Бранскай вобласці лягчэй дабрацца да медыцынскіх цэнтраў у беларускім Гомелі, чым у Бранску.

Гандлёвы абарот паміж Бранскай вобласцю і Беларуссю па выніках першага паўгоддзя гэтага года склаў каля 400 млн. долараў ЗША, у тым ліку імпарт з Беларусі — больш за 300 млн., экспарт — каля 100 млн. долараў.

Такія лічбы Гаршкоў лічыць заканамернымі. Падчас дэвальвацыі беларускага рубля цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў разы ніжэйшыя, чым у Расіі, таму і ўвоз тавараў у Расію ідзе больш актыўна, чым вываз, патлумачыў ён.

Чакаецца, што па выніках 2011 года гандлёвы абарот паміж Беларуссю і Бранскай вобласцю перавысіць 600 млн. долараў. "Патэнцыял узаемадзеяння з Беларуссю мы рэалізоўваем працэнтаў на 70", — сказаў Гаршкоў.

Пры гэтым ён асабліва адзначыў эфектыўную працу сумеснага беларуска-расійскага ЗАТ "Брансксельмаш", якое ажыццяўляе буйнавузлавую зборку зернеўборачных камбайнаў беларускага "Гомсельмаша" і забяспечвае значныя падатковыя паступленні ў рэгіянальны бюджэт.

БелаПАН
Мінск, 28 жніўня 2011
 
Дата публикации:28.08.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2980
 
Ключевые слова:
Союзное государство Бранск Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме