https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінфін РФ лічыць дачасным абмяркоўваць адтэрміноўку выдзялення Беларусі другога траншу крэдыту ЕўрАзЭС


Міністэрства фінансаў Расіі лічыць дачасным гаварыць аб змяненні графіка выдзялення крэдыту Беларусі па лініі ЕўрАзЭС.
Такая рэакцыя Мінфіна Расіі адбылася пасля таго, як 25 жніўня прадстаўнік Еўразійскага банка развіцця, які кіруе сродкамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, не выключыў, што тэрміны выдзялення Беларусі другога траншу крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС могуць быць перанесеныя ў сувязі з адсутнасцю рэформ у эканоміцы.

"На думку Мінфіна Расіі, на гэты момант пакуль дачасна гаварыць аб тым, ці будзе накіраваны другі транш крэдыту па раней узгодненым графіку або пазней, — заявіў кіраўнік прэс-службы міністэрства Андрэй Мацвееў расійскаму агенцтву "Прайм". — Рашэнне прымаецца на падставе індыкатараў ажыццяўлення мер па стабілізацыі эканомікі, вызначаных умовамі выдзялення крэдыту".

Прадстаўнік Мінфіна нагадаў, што канчатковае рашэнне павінен прымаць савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, які ўзначальвае віцэ-прэм`ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын. "Дата пасяджэння савета па гэтым пытанні пакуль дакладна не вызначана, але гэта павінна адбыцца не раней за кастрычнік гэтага года. Лічым, што да гэтага часу гаварыць аб тым, як выконваюцца тыя ці іншыя ўмовы прадастаўлення крэдыту, дачасна", — адзначыў Мацвееў.

Ён падкрэсліў, што Мінфін пастаянна ажыццяўляе маніторынг выканання праграмы рэформ беларускім бокам, а канчатковае рашэнне па пытанні беларускага крэдыту будзе прынята сумесна краінам — членамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

У адпаведнасці з пагадненнем аб выдзяленні крэдыту ЕўрАзЭС у памеры 3 млрд. долараў ЗША Беларусь атрымае грошы некалькімі траншамі на працягу трох гадоў: 1,24 млрд. долараў у 2011 годзе, каля 800 млн. долараў — у 2012-м і 1 млрд. — у 2013-м.

Першыя 800 млн. долараў у рамках крэдыту Беларусь атрымала ў чэрвені. Другая частка крэдыту абяцана восенню. Для яе атрымання ўладам Беларусі трэба выканаць шэраг умоў, у тым ліку — праводзіць жорсткую бюджэтную палітыку і паменшыць дэфіцыт бюджэту сектара дзяржкіравання.

8 ліпеня віцэ-прэм`ер РФ Аляксей Кудрын, адказваючы на пытанні журналістаў, не выключыў, што ўмовы прадастаўлення Беларусі стабілізацыйнага крэдыту з АКФ будуць перагледжаныя, калі беларускі бок не выканае ўзятыя на сябе абавязацельствы. "У мяне склалася ўражанне, што беларускія ўлады не прымаюць дастаткова мер для выхаду з крызісу", — сказаў Кудрын.

Паводле яго слоў, адміністрацыйныя меры, якія выкарыстоўвае Мінск, не прывядуць да аздараўлення эканомікі і не могуць разглядацца як антыкрызісныя. Абмежаванне імпарту, цэн і валютных курсаў падчас крызісу недапушчальныя, падкрэсліў Кудрын. Такім чынам "хвароба заганяецца ўглыб", канстатаваў кіраўнік Мінфіна РФ.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 жніўня 2011
 
Дата публикации:26.08.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:3064
 
Ключевые слова:
Кризис в Беларуси Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме