https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Місія МВФ ў Беларусі


Місія МВФ і ўрад Беларусі абмеркавалі меры стабілізацыі сітуацыі на валютным і спажывецкім рынках.
Пытанні макраэканамічнай палітыкі, што праводзіцца ўрадам Беларусі, а таксама меры, якія прымаюцца па стабілізацыі сітуацыі на валютным і спажывецкім рынках і ў эканоміцы краіны ў цэлым, абмеркаваныя падчас сустрэчы 6 чэрвеня намесніка прэм`ер-міністра Сяргея Румаса з місіяй Міжнароднага валютнага фонду. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада.

Місія МВФ, нагадаем, працуе ў Беларусі з 1 па 14 чэрвеня.

"Я хачу абмеркаваць, як развіваецца сітуацыя ў Беларусі, што змянілася ў параўнанні з папярэдняй місіяй", — сказаў у пачатку сустрэчы Сяргей Румас, звяртаючыся да кіраўніка місіі МВФ Крыса Джарвіса.

"Вы ведаеце, што ў суботу Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС прыняў станоўчае рашэнне па выдзяленні крэдыту Беларусі. Я ведаю, што ў вас ёсць матрыца, якую мы падпісалі з Антыкрызісным фондам, і два лісты да яе", — зазначыў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі. "Хацелася б даведацца, наколькі МВФ лічыць дастатковымі меры, выкладзеныя ў гэтай матрыцы", — дадаў Румас.

Ён таксама зазначыў, што "хоць гэтая місія не разглядае заяўку па аказанні дапамогі Беларусі, хацелася б вызначыць агульныя падыходы: наколькі МВФ раздзяляе тыя меры", якія беларускі бок узгадніў з Антыкрызісным фондам.

Пры гэтым Румас падкрэсліў, што ён гатовы адказаць на ўсе пытанні прадстаўнікоў місіі МВФ аб тых захадах, якія робіць урад Беларусі па стабілізацыі сітуацыі на валютным і спажывецкім рынках і ў эканоміцы ў цэлым.

Як паведамлялася раней, Беларусь разлічвае прыцягнуць ад 3,5 да 8 млрд. долараў у межах новай праграмы супрацоўніцтва з МВФ. Заяўку ў МВФ на выдзяленне стабілізацыйнага крэдыту ўрад і Нацыянальны банк Беларусі накіравалі 31 мая.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 чэрвеня 2011 
 
Дата публикации:07.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2886
 
Ключевые слова:
Валюта Кризис в Беларуси Финансы Стабилизационный кредит МВФ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме