https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска-расійскае крэдытнае пагадненне па АЭС плануецца падпісаць у ліпені


Беларуска-расійскае крэдытнае пагадненне аб будаўніцтве АЭС плануецца падпісаць у ліпені, паведаміў журналістам першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка.
"У графіку падпісання крэдытнага пагаднення значыцца ліпень. Усё ідзе па графіку. Пакуль усё рэальна, ніякага пярэчання няма", — цытуе Сямашку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Што тычыцца сумы крэдыту, то гэта, паводле слоў віцэ-прэм`ера, тэма перамоў, яна знойдзе адлюстраванне ў кантрактным пагадненні.

У лютым гэтага года Сямашка заяўляў, што Беларусь просіць крэдыт у Расіі на будаўніцтва АЭС тэрмінам на 25 гадоў і спадзяецца атрымаць дзяржаўны крэдыт у 9 млрд. долараў. Крэдыт разлічаны на будаўніцтва як самой АЭС, так і інфраструктуры. Віцэ-прэм`ер таксама паведаміў, што адтэрміноўка плацяжоў па крэдыце будзе прадастаўлена да моманту пабудовы АЭС, гэта значыць да 2016 года.

У сакавіку першы віцэ-прэзідэнт ЗАТ "Атамбудэкспарт" (гэтая кампанія з`яўляецца генпадрадчыкам будаўніцтва АЭС) Аляксандр Дыбаў пацвердзіў, што Беларусь запрасіла пад будаўніцтва АЭС крэдыт у 9 млрд. долараў. "Мы над сумай працуем", — сказаў Дыбаў.

Пагадненне аб будаўніцтве і крэдытаванні беларускай АЭС спачатку планавалася падпісаць 15 сакавіка на пасяджэнні саюзнага ўрада, затым называўся май гэтага года.

БелаПАН
Мінск, 7 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:07.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2451
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика Союзное государство Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме