https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Найбуйнейшая чыкагская біржа пачала гандаль ф`ючэрсамі на біткоін


Стартавы кошт кантрактаў на студзень 2018 года - 20,65 тысяч долараў.
Найбуйнейшая таварна-сыравінная біржа Chicago Mercantile Exchange паведаміла, што пачала гандаль ф`ючэрсамі на крыптавалюту біткоін. Пачатковым коштам на ф`ючэрсныя кантракты на студзень 2018 года раніцай у нядзелю была абвешчана сума 20,65 тысячы долараў, але да раніцы панядзелка кошт знізіўся да 18,79 тысячы долараў.

На мінулым тыдні былі запушчаны таргі на ф`ючэрсы на біткоін на Чыкагскай біржы апцыёнаў, у ходзе таргоў студзеньскія ф`ючэрсы на крыптавалюту падаражэлі на 25%.

Сёння курс біткоіна склаў 18,9 тыс. долараў. За апошнія суткі курс упаў на 3,92%, рынкавая капіталізацыя склала больш за 300 млрд долараў. Другая па папулярнасці крыптавалюта "Этэрыум" гандлюецца прыкладна ў 700 долараў. За апошнія паўгода яе курс вырас удвая.

Нацбанк Беларусі перш заяўляў, што пакуль не мае намеру разглядаць магчымасць разлікаў з выкарыстаннем крыптавалюты ў краіне. Аплата крыптавалютой ў Беларусі пакуль не рэгулюецца законам.

Мінск, 18 снежня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:18.12.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:707
 
Ключевые слова:
Блокчейн Биткойн Криптовалюта Биржевые торги Курс валют Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме