https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


СБ прагназуе захаванне ўмеранага росту беларускай эканомікі ў бліжэйшыя тры гады


Сусветны банк апублікаваў чарговы Эканамічны агляд для Беларусі.
Згодна з аглядам, рост ВУП Беларусі ў 2019 годзе прагназуецца на ўзроўні 1,8 працэнта, у 2020-м - 1,3 працэнта, 2021-м - 1,2 працэнта.

Разам з тым эксперты Сусветнага банка адзначаюць, што тэмпы эканамічнага росту будуць у многім залежаць ад знешніх фактараў, у тым ліку ад умоў гандлю і кампенсацыі страт Беларусі ад праводзімага ў Расіі падатковага манеўру.

Даходы кансалідаванага бюджэту Беларусі ў 2018 годзе выраслі ў рэальным выражэнні ў выніку павелічэння падатковых паступленняў.

Таксама ў Сусветным банку адзначылі, што захаванне рэжыму манетарнага таргетавання падтрымлівае ўзровень інфляцыі на гістарычна нізкім узроўні.

Паколькі стаўка рэфінансавання заставалася практычна нязменнай на працягу 2018 года, то прапанаванне крэдыту павялічылася на 10 працэнтаў у год, асабліва ў выпадку дамашніх гаспадарак - на 28,2 працэнта ў намінальным выражэнні.

"Важна ўмацоўваць канкурэнтаздольнасць і тым самым нарошчваць аб`ёмы экспарту і пашыраць яго геаграфію. Далейшае ўдасканаленне дзелавога асяроддзя і актывізацыя рэструктурызацыі прадпрыемстваў, асабліва дзяржаўных, маглі б пасадзейнічаць інавацыйнай і экспартнай дзейнасці вытворцаў", - адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер.

Таксама ў Сусветным банку падкрэслілі, што перспектывы росту залежаць ад рэалізацыі мер палітыкі, накіраваных на павышэнне эканамічнай эфектыўнасці. Станоўчым момантам з`яўляецца тое, што нядаўна праведзеныя меры па лібералізацыі эканамічнай дзейнасці і ўсё большы экспарт паслуг ІКТ павінны ўнесці свой уклад ва ўмацаванне знешняга гандлю.

Для павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва Сусветны банк рэкамендуе накіраваць меры эканамічнай палітыкі на павышэнне прадукцыйнасці працы работнікаў і ўмацаванне сістэмы сацыяльнай дапамогі для абароны сацыяльна слабаабароненых груп насельніцтва і садзейнічання мабільнасці рабочай сілы.

Беларусь стала чальцом Сусветнага банка ў 1992 годзе. За перыяд супрацоўніцтва Сусветны банк прадаставіў краіне крэдытныя рэсурсы на суму $1,7 млрд. Акрамя таго, на рэалізацыю розных праграм было прадастаўлена грантавае фінансаванне ў аб`ёме $31 млн.

На гэты момант інвестыцыйны партфель Сусветнага банка ў Беларусі ўключае восем праектаў на агульную суму $890 млн.

5 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.06.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:246
 
Ключевые слова:
Всемирный банк Прогноз Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме