У мэтах стварэння спрыяльных умоў для стабільнага функцыянавання прадпрыемства яго капітальныя збудаванні і зямельныя ўчасткі з 1 красавіка 2020 па 31 снежня 2044 года вызваляюцца ад падатку на нерухомасць і зямельнага падатку.
Шклозавод "Нёман" пры наяўнасці ўласнага капіталу будзе штогод ажыццяўляць эмісію акцый дадатковага выпуску ў кошт пагашэння запазычанасці, якая ўтварылася на 1 мая 2020 года, перад ААТ "Белаграпрамбанк". Сума, на якую павялічваецца статутны фонд у сувязі з эмісіяй акцый, павінна быць не больш розніцы паміж коштам чыстых актываў і сумай статутнага і рэзервовых фондаў прадпрыемства і не павінна перавышаць 20% яго статутнага фонду.
Пры адсутнасцi ў ААТ "Шклозавод "Нёман" уласнага капіталу для эмісіі акцый банку будзе прапанавана даць адтэрміноўку да 1 студзеня 2041 года і растэрміноўку з 1 студзеня 2041 па 31 снежня 2044 года па пагашэнні запазычанасці.
Частка аб`ектаў нерухомасці, якія належаць прадпрыемству, будзе бязвыплатна перададзена ва ўласнасць Лідскаму раёну.
Звязда, 24 красавіка 2020