https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Украіна працягваюць падрыхтоўку да форуму рэгіёнаў у Гродне


Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ва Украіне.
Падрыхтоўка да правядзення ў кастрычніку 2020 года III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны стала асноўнай тэмай праведзенай сустрэчы пасла Беларусі ва Украіне Ігара Сокала з міністрам развіцця суполак і тэрыторый Украіны Аляксея Чарнышова. 

"Бакі адзначылі значнасць дадзенага мерапрыемства для беларуска-ўкраінскіх міждзяржаўных адносін і неабходнасць актывізацыі сумеснай работы з улікам дзеючых каранцінных абмежаванняў", - праінфармавалі ў дыппрадстаўніцтве.

Ігар Сокал праінфармаваў міністра аб стварэнні ў Беларусі арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму. Украінскаму боку накіраваны на ўзгадненне канцэпцыя і асноўныя элементы праграмы, а таксама перададзеныя кантактныя дадзеныя адказных за падрыхтоўку мерапрыемства з беларускага боку для наладжвання двухбаковай камунікацыі.

Абмеркаваныя пытанні падрыхтоўкі запланаванага да правядзення ў чэрвені другога пасяджэння беларуска-ўкраінскай рабочай групы па пытаннях міжрэгіянальнага і трансгранічнага супрацоўніцтва, яго парадак і фармат. Дасягнуты дамоўленасці, што ў выпадку захавання каранцінных абмежаванняў пасяджэнне рабочай групы пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі. Беларускі бок прапанаваў уключыць у парадак дня пасяджэння пытанне аб актывізацыі ўзаемадзеяння ў сферы папярэджання і барацьбы з надзвычайнымі сітуацыямі, у тым ліку пажарамі, на беларуска-ўкраінскіх памежных тэрыторыях.

Аляксей Чарнышоў пацвердзіў зацікаўленасць Украіны ў рэалізацыі намечаных на бягучы год усіх важных для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва мерапрыемстваў.

Звязда, 25 красавіка 2020
 
Дата публикации:25.04.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:259
 
Ключевые слова:
Форум регионов Украина Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме