"Ва ўсіх краінах разумеюць, што спыніць вірус магчыма толькі пры наяўнасці масавага імунітэту або пры дапамозе эфектыўнай вакцыны. Ні таго, ні другога пакуль нідзе няма. Усе астатнія меры, якія прымаюцца сёння ў свеце - гэта часовыя рашэнні. У тым ліку і наша шведская стратэгія", - адзначыў спецыяліст.
Паводле слоў Андэрса Тэгнеля, мэта гэтых мер адна - запаволіць распаўсюджванне віруса, пазбегнуць узрыўнога росту захворванняў, інакш сістэма аховы здароўя не справіцца з нагрузкай. Таму ўсе краіны спрабуюць зменшыць кантакты паміж людзьмі.
"Розніца ў тым, што мы ў Швецыі зыходзілі з нашых традыцый і разважлівасці, таму рабілі крыху розныя рэчы. Мы не сталі закрываць грамадства. Па-першае, у іншых краінах палітыкі не да канца ўсведамляюць, што гэта значыць: спрабаваць трымаць людзей у ізаляцыі на працягу многіх месяцаў. Пандэмія не завершыцца хутка, а мы можам прытрымлівацца сваёй мяккай стратэгіі вельмі доўга. Па-другое, галоўнае, каб вірус распаўсюджваўся плаўна, а не скачкамі. А менавіта скачкападобны рост мы атрымаем, калі спачатку закрыем грамадства, а потым раптоўна адкрыем зноў і атрымаем новую хвалю", - рэзюмаваў галоўны эпідэміёлаг Швецыі.
25 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
25 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА