https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк пракаментаваў сітуацыю на фінансавым рынку і наяўнасць валюты ў пунктах абмену


Нацыянальны банк пракаментаваў сітуацыю на фінансавым рынку Беларусі.
"За апошнія дні валацільнасць на глабальных фінансавых рынках значна ўзрасла. У такіх умовах павысіўся попыт на замежную валюту на ўнутраным валютным рынку Беларусі. Гэта паўплывала дынаміку курса беларускага рубля адносна замежных валют. Для абмежавання рызык забеспячэння фінансавай стабільнасці, звязаных з павышанай валацільнасцю курса, Нацыянальны банк праводзіў валютныя інтэрвенцыі ў дадатковых аб`ёмах", - паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

У цэлым Нацыянальны банк рэалізуе курсавую палітыку ў рэжыме плаваючага курса, які дапускае правядзенне валютных інтэрвенцый у абмежаваных аб`ёмах для згладжвання рэзкіх ваганняў курса.

"Рэгулятар прадоўжыць маніторыць сітуацыю і пры неабходнасці будзе прымаць аператыўныя меры рэагавання", - адзначылі ў Нацбанку.

Каб павысіць магчымасці банкаў па захаванні фінансавай падтрымкі рэальнаму сектару эканомікі, праўленне Нацбанка ўхваліла контрцыклічныя меры, звязаныя са змякчэннем шэрагу прудэнцыяльных патрабаванняў.

Акрамя таго, прынята рашэнне часова спыніць прымяненне разліковых велічынь стандартнай рызыкі (РВСР) па дэпазітных інструментах, а таксама павялічыць дапушчальны ўзровень рызык пры разліку РВСР па крэдытных інструментах.

"Пры прыняцці гэтага рашэння Нацыянальны банк зыходзіў з таго, што ў бягучых умовах банкі павінны валодаць большай гібкасцю пры рэагаванні на змяненні сітуацыі на рынку", - растлумачылі ў прэс-службе.

З-за каранавіруса і абмежавання ўезду для замежных грамадзян міжнародныя авіякампаніі значна скарацілі колькасць палётаў, што істотна ўскладніла перамяшчэнне грузаў паміж краінамі.

"З-за гэтага еўрапейскія банкі і фінансавыя арганізацыі, якія прадастаўляюць паслугі па продажы наяўных долараў на еўрапейскім рынку, адчуваюць цяжкасці з дастаўкай валюты з ЗША. Гэта прывяло да дэфіцыту наяўных долараў у краінах рэгіёна на фоне павелічэння попыту на іх, абумоўленага высокай валацільнасцю на сусветных фінансавых рынках", - расказалі ў Нацбанку.

У сувязі з гэтым у абменных пунктах і касах банкаў можа назірацца часовы недахоп наяўных долараў. Пры гэтым адсутнічаюць абмежаванні па куплі/продажы долараў у безнаяўнай форме. Акрамя таго, у касах банкаў у дастатковай колькасці знаходзіцца іншая замежная валюта (напрыклад, еўра).

"У такіх умовах банкаўскай сістэмай краіны будуць прымацца неабходныя меры па забеспячэнні своечасовага і якаснага прадастаўлення грамадзянам і суб`ектам гаспадарання ўсяго комплексу банкаўскіх паслуг", - падкрэслілі ў Нацбанку.

19 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.03.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:246
 
Ключевые слова:
Курс валют Доллар Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме