https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расце колькасць замежнікаў, якія едуць у Беларусь працаваць


Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксандр Татура.
Большая частка з іх - расіяне (кожны трэці спецыяліст), на другім месцы - грамадзяне Кітая, у тройку лідараў трапілі таксама мігранты з Украіны.

Колькасць іншаземцаў, якія заехалі ў Беларусь у мэтах працаўладкавання, у мінулым годзе павялічылася амаль на чвэрць. 

"Усяго ў 2019 годзе ў нашу краіну для ажыццяўлення працоўнай дзейнасці прыбыла звыш 20,8 тысячы замежнікаў. Гэта на 4,7 тысячы больш, чым у 2018 годзе", - сказаў Татура.

Па звестках ведамства, вялікая частка з іх - расіяне (6,7 тысячы ці кожны трэці спецыяліст). На другім месцы - грамадзяне Кітая (амаль кожны пяты працаўладкаваны або 4,3 тысячы). У тройку лідараў трапілі таксама мігранты з Украіны (3,1 тысячы чалавек).

Адзначаецца таксама, што працаваць у Беларусь прыязджаюць і грамадзяне іншых краін: Узбекістана, Казахстана, Арменіі, Азербайджана, Турцыі і Літвы. У мінулым годзе нават прыбыло па аднаму спецыялісту з Буркіна-Фасо, Камеруна, Конга, Маўрытаніі, Уругвая, Трынідад і Табага.

"Рост колькасці прыбылых у краіну замежных спецыялістаў не аказаў істотнага ўплыву на грамадскую бяспеку і крымінальнае становішча. Міграцыйная сітуацыя ў Беларусі па-ранейшаму застаецца стабільнай", - удакладніў намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС.

Па звестках ведамства, больш 5,6 тысячы працоўных мігрантаў мелі рабочыя спецыяльнасці. Больш за тры тысячы чалавек - кваліфікаваныя работнікі і спецыялісты, а звыш 1,3 тысячы замежнікаў задзейнічаны ў сферы абслугоўвання і гандлю. Больш за 1,2 тысячы прыезджых займалі пасады кіраўнікоў, а 428 чалавек былі занятыя ў сельскай гаспадарцы.

Мінск, 3 лютага 2020
Sputnik
 
Дата публикации:03.02.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:272
 
Ключевые слова:
Рынок труда Трудовая миграция Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме