У адносінах да ВУП валавы знешні доўг скараціўся з 53,7% на 1 студзеня 2023 года да 51,4% на 1 студзеня 2024 года. Знешні доўг на душу насельніцтва за год паменшыўся з $4,3 тыс. да $4 тыс.
Чысты знешні доўг, які ўяўляе сабой знешнія абавязацельствы за вылікам знешніх актываў у форме даўгавых інструментаў, за 2023 год скараціўся з 18% да 13,5% ВУП.
Асноўная частка знешняга доўгу Беларусі па-ранейшаму прадстаўлена доўгатэрміновымі абавязацельствамі. На 1 студзеня гэты паказчык склаў 71,9%.
Звязда, 15 сакавіка 2024