https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь падпісала з Банкам развіцця Кітая пагадненне аб крэдыце на 3,5 млрд юаняў


Аб гэтым паведамляе сайт Мінфіна Беларусі.
Пагадненне аб прадастаўленні тэрміновага крэдыту на суму 3,5 млрд кітайскіх юаняў (эквівалентна прыкладна $500 млн) падпісана 16 снежня ў Шанхаі паміж Беларуссю (у асобе Міністэрства фінансаў) і Шанхайскім філіялам Банка развіцця Кітая. 

Ад імя Беларусі пагадненне падпісаў міністр фінансаў Максім Ермаловіч. 

Крэдыт не звязаны з рэалізацыяй якога-небудзь праекта і можа быць накіраваны на агульныя мэты, у тым ліку на пагашэнне і абслугоўванне дзяржаўнага доўгу, падтрыманне золатавалютных рэзерваў Беларусі, а таксама садзейнічанне развіццю двухбаковага гандлю паміж Беларуссю і Кітаем.

"Беспрэцэдэнтнасць гэтай здзелкі сведчыць аб новым узроўні адносін Беларусі і Банка развіцця Кітая, павышэнні даверу кітайскіх фінансавых інстытутаў да Рэспублікі Беларусь як надзейнага пазычальніка", - лічаць у Мінфіне.

Садзейнічанне ў прыцягненні крэдыту аказалі прадстаўніцтва Банка развіцця Кітая ў Мінску і прадстаўніцтва ААТ "ААБ Беларусбанк" у Пекіне.

16 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.12.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:322
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме