https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кітай пералічыў Беларусі 3,5 млрд юаняў крэдыту


Аб гэтым паведамляе сайт Міністэрства фінансаў Беларусі.
Кітай пералічыў Беларусі 3,5 млрд юаняў (эквівалентна каля $500 млн), прадугледжаных пагадненнем аб прадастаўленні тэрміновага крэдыту.
Дакумент падпісаны 16 снежня ў Шанхаі паміж Беларуссю (у асобе Міністэрства фінансаў) і Шанхайскім філіялам Банка развіцця Кітая. 

"У адпаведнасці з умовамі пагаднення кітайскі бок 20 снежня пералічыў Рэспубліцы Беларусь сродкі крэдыту ў суме 3,5 млрд кітайскіх юаняў", - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначалася раней, крэдыт не звязаны з рэалізацыяй якога-небудзь праекта і можа быць накіраваны на агульныя мэты, у тым ліку на пагашэнне і абслугоўванне дзяржаўнага доўгу, падтрыманне золатавалютных рэзерваў Беларусі, а таксама садзейнічанне развіццю двухбаковага гандлю паміж Беларуссю і Кітаем.

"Беспрэцэдэнтнасць гэтай здзелкі сведчыць аб новым узроўні адносін Беларусі і Банка развіцця Кітая, павышэнні даверу кітайскіх фінансавых інстытутаў да Рэспублікі Беларусь як надзейнага пазычальніка", - лічаць у Мінфіне.

Садзейнічанне ў прыцягненні крэдыту аказалі прадстаўніцтва Банка развіцця Кітая ў Мінску і прадстаўніцтва ААТ "ААБ Беларусбанк" у Пекіне.

20 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:20.12.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:282
 
Ключевые слова:
Китай Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме