https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярэдняя зарплата ў 2020 годзе складзе Br1162


Аб гэтым паведаміў 5-га лістапада прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на нулявым чытанні бюджэту ў Палаце прадстаўнікоў.
"Па заработнай плаце для рэальнага сектара захоўваецца абавязковае патрабаванне па ўвязцы тэмпаў росту зарплаты і прадукцыйнасці працы. У цэлым па эканоміцы сярэдняя заработная плата ў 2020 годзе складзе Br1162", - адзначыў Сяргей Румас.

Асноўную ўвагу ўрад засяродзіць на прадпрыемствах, дзе ўзровень сярэдняй зарплаты Br500 - Br600. У бюджэтнай сферы запланавана сярэднегадавая зарплата на ўзроўні 80 працэнтаў ад сярэдняй па краіне. Па пенсіях таксама будуць прытрымлівацца суадносін 40 працэнтаў да сярэдняй зарплаты.

"Грошы ў бюджэце на гэтыя мэты прадугледжаны", - дадаў кіраўнік урада. У 2020 годзе за кошт усіх крыніц фінансавання будзе пабудавана 4 млн кв. м жылля, з якіх не менш за 1,2 млн кв. м - з дзяржпадтрымкай. Для шматдзетных сем`яў плануецца здаць у эксплуатацыю больш за 12 тыс. кватэр.

5 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.11.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:293
 
Ключевые слова:
Бюджет Финансы Зарплата
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме