https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адзначае, што ў Еўразійскім эканамічным саюзе пакуль не ўдалося пераадолець многія бар`еры на шляху гандлёвага і эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі


Аб гэтым ён заявіў 18 кастрычніка на сустрэчы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.
"Мноства супярэчнасцей, якія знаходзяцца за кадрам. Мы так і не пераадолелі бар`еры, якія павінны былі пераадолець, ствараючы ЕАЭС. З ЕАЭС выходзіць не будзем. Змагацца будзем. Нікуды ад гэтага не дзенешся", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы на сустрэчы даволі падрабязна расказаў аб тым, як развіваліся інтэграцыйныя працэсы пасля развалу Савецкага Саюза. Ён адзначыў вялікую ролю Расіі як у пытанні ліквідацыі саюза, так і далейшых інтэграцыйных працэсаў.

"Разваліўся Савецкі Саюз, і Расія разумела, што без нацыянальных рэспублік не абысціся, аказваецца, і неяк іх трэба пакінуць, каб яны побач былі. І пачалося: Саюзная дзяржава - наш праект з Расіяй, потым з-за пэўнай рэўнасці пачалі ствараць і ініцыяваць ЕўрАзЭС. Я гавару: калі ласка, эканамічны саюз для нас - гэта аснова асноў, нам трэба рабіць усё, каб была аснова нашых узаемаадносін", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У гэтым плане ён нагадаў аб прапановах, якія часам гучаць, адмовіцца ад расійскага вектара, ісці на Захад. "Слухайце, а як адмовіцца? А куды будзем прадаваць свае тавары? На Захад? На Захадзе тая ж эканоміка (вырабляюць аналагічныя тавары.), што ў нас, - заўважыў Прэзідэнт. - Што, яны нашу пусцяць прадукцыю на свой рынак? Ніколі ў жыцці. Ды асабліва нас нідзе не чакаюць. Таму гэта проста пустыя размовы. З гэтага мы зыходзілі, фармуючы ЕўрАзЭС".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што потым у асноўным з боку Расіі сталі з`яўляцца пэўныя стрымальныя меры, напрыклад, адносна беларускіх прадуктаў харчавання.

"Саюз жа фармаваўся на аснове свабоды перамяшчэння тавараў, капіталу, рабочай сілы і гэтак далей. Гэтага сёння няма ні па адным з напрамкаў. І вы ведаеце, адкуль тормаз. І вы, напэўна, чуеце, калі я на пасяджэннях амаль ужо адкрыта, без дыпламатычных фармулёвак пачынаю называць вінаватых. Таму што гэта для нас вельмі важна", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Ёсць складанасці і ва ўзаемадзеянні па лініі ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, нягледзячы на агульную з Расіяй рэгіянальную групоўку войскаў на гэтым напрамку.

"Мы паступова падышлі да таго, што мы самі можам ствараць новыя ўзоры ўзбраенняў. І нам трэба частку вузлоў і агрэгатаў купляць. Мы арыентаваны былі ў Савецкім Саюзе на расійскую вытворчасць. Нам гэта не даюць. З боем даводзіцца адваёўваць. Канкурэнты...", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Менавіта таму Беларусь, напрыклад, пры стварэнні новых узораў узбраення ў ракетабудаванні пайшла на супрацоўніцтва з КНР і цяпер далей развівае гэты напрамак. Ёсць інтарэс у адпаведным узаемадзеянні і з боку Украіны.

18 кастрычніка 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.10.2019
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:473
 
Ключевые слова:
Союзное государство Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме