https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены ў пазітыўным развіцці беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв`ю інфармагенцтву "Хабар".
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што пры новым Прэзідэнце Казахстана захаваецца пераемнасць у адносінах дзвюх краін.

"Вы ўпамянулі новага Прэзідэнта Казахстана. Вы ведаеце, уся яго палітыка - на прадаўжэнне тых працэсаў, якія не толькі паміж Беларуссю і Казахстанам намечаны, а на развіццё нашага агульнага эканамічнага саюза", - адзначыў беларускі лідар.

"Гэта чалавек, які не проста можа прадоўжыць, ён можа прымножыць існуючыя рэаліі ў нашых адносінах. Ёсць аснова, ёсць мэта. І мы яе будзем прытрымлівацца. Паверце, мы прыбавім. У нас адносіны будуць яшчэ лепшыя", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пытанні, адрасаваныя Прэзідэнту ў ходзе інтэрв`ю, датычыліся розных аспектаў далейшага развіцця адносін паміж Беларуссю і Казахстанам, праблематыкі ўзаемадзеяння ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза. Кіраўніку дзяржавы былі зададзены і некаторыя асабістыя пытанні.

21 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.10.2019
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:437
 
Ключевые слова:
Интервью Хабар Беларусь-Казахстан Товарооборот Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме