https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэгіёны Беларусі і Украіны заключылі пагадненні аб шматбаковым супрацоўніцтве


Цырымонія падпісання дакументаў адбылася 4 кастрычніка на II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў.
Падпісаны план кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на 2020-2021 гады, праграма навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на 2019-2021 гады паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрствам адукацыі і навукі Украіны.

Брэсцкая вобласць заключыла пагадненні аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве з Валынскай і Закарпацкай абласцямі, Віцебская вобласць - з Вінніцкай, Чаркаскай і Адэскай.

Гомельская вобласць будзе развіваць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і культурнай сферах з Жытомірскай вобласцю, Гродзенскі аблвыканкам пашырыць узаемадзеянне з Валынскай абласной дзяржаўнай адміністрацыяй.

Пагадненні аб супрацоўніцтве з Нікалаеўскай вобласцю падпісаў Мінскі аблвыканкам, Магілёўская вобласць замацавала дамоўленасці аб супрацоўніцтве з Днепрапятроўскай і Харкаўскай абласцямі.

4 кастрычніка 2019, Жытомір
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.10.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:303
 
Ключевые слова:
Беларусь-Украина Форум регионов Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме