https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзелавыя колы Беларусі і Украіны падпісалі некалькі дзясяткаў дакументаў на суму большую за $500 млн


Аб гэтым паведаміў старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч па выніках праведзенага ў Жытоміры восьмага пасяджэння двухбаковага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва.
Уладзімір Улаховіч нагадаў, што на I Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны была ўзята планка $140 млн. У Жытоміры ж, паводле яго слоў, падпісаны пагадненні на пастаўку беларускай прадукцыі на суму больш як $542 млн.

"Адкрыліся новыя напрамкі, па якіх падпісаны кантракты. Гэта не толькі традыцыйная нафтахімія, машынабудаванне - гэта яшчэ і будаўнічая сфера, лёгкая і харчовая прамысловасць. Гэта значыць мы пашыраем наш экспартны партфель", - звярнуў увагу старшыня БелГПП.

Нягледзячы на значную суму кантрактаў, ён лічыць, што ў Беларусі і Украіны яшчэ шмат перспектыў. "Вельмі запатрабаваная тэма, але яшчэ не да канца пераведзеная ў плоскасць канкрэтных праектаў, - інфраструктура, лагістыка і транспартныя калідоры. Аб гэтым мы гаворым, гэта на парадку дня ўрада. Але вельмі важна ўсё гэта перакласці на канкрэтныя праекты, таму што Беларусь і Украіна маюць вельмі магутны лагістычны патэнцыял", - адзначыў Уладзімір Улаховіч.

Усяго па выніках пасяджэння кансультатыўнага савета падпісана чатыры дзясяткі розных дакументаў. У тым ліку кантракты на пастаўку прадукцыі і дагаворы аб супрацоўніцтве з украінскімі партнёрамі заключылі вялікія беларускія прадпрыемствы.

Сярод падпісантаў "БНК-Украіна", ААТ "Мілкавіта", ААТ "БелАЗ", МТЗ, "Белкамунмаш", ААТ "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія", канцэрн "Беллегпрам", ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" - кіруючая кампанія холдынга "Белаўтамаз", ААТ "Белсолад", Баранавіцкае ВБА, ААТ "Мазырсоль", папяровая фабрыка "Спартак", кіруючая кампанія холдынга "Беларуская цэментная кампанія", ААТ "Чырвоны харчавік", ААТ "Магілёўліфтмаш", "Белэксімгарант".

3 кастрычніка 2019, Жытомір
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.10.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:256
 
Ключевые слова:
Украина Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме