https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту ў студзені - ліпені 2019 года склаў Br2,94 млрд


Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў Беларусі.
Даходы рэспубліканскага бюджэту склаліся на ўзроўні Br14,38 млрд, або 60,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Паступленне ПДВ склала Br6,9 млрд (59,9 працэнта плана), падатку на прыбытак - Br2,3 млн (57,8 працэнта). Акцызы паступілі ў суме Br1,6 млрд (62,4 працэнта). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br2,7 млрд (61,6 працэнта). Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br11,44 млрд (51,5 працэнта ўдакладненага гадавога плана).

На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br4,4 млрд (45,3 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br3 млрд (56,9 працэнта), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) - Br9 млрд (55,3 працэнта).

Прафіцыт бюджэту сектара дзяржкіравання склаўся ў суме Br4,24 млрд. Даходы склалі Br31,98 млрд, або 61,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана, расходы бюджэту сектара дзяржкіравання - Br27,74 млрд (54,7 працэнта).

Прафіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склаўся на ўзроўні Br0,3 млрд, Фонду ўніверсальнага абслугоўвання - Br28,3 млн.

Прафіцыт Фонду грамадзянскай авіяцыі склаў Br11,6 млн, Фонду Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,2 млн.

Па стане на 1 жніўня запазычанасць па падатках і зборах склала Br173,1 млн.

30 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.08.2019
Тематика:Новости, Экономика
Просмотров:314
 
Ключевые слова:
Статистика Бюджет Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме