https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польшча плануе праз 5 гадоў цалкам адмовіцца ад расійскага газу


Польшча праз пяць гадоў перастане залежаць ад расійскага газу, заявіў у эфіры Польскага радыё ўпаўнаважаны ўрада краіны па пытаннях энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі.
"Праз пяць гадоў, у 2024-м, мы будзем мець функцыянуе газаправод Baltic-Pipe з Нарвегіі і на 50% пашыраны тэрмінал звадкаванага газу ў Свінауйсце", - сказаў ён.

Пры гэтым Наімскі падкрэсліў, што краіна перастане залежаць ад расійскага энерганосьбіта і зможа купляць звадкаваны газ дзе заўгодна, напрыклад у Катары або ЗША.

Кіраўнікі ўрадаў Польшчы і Даніі ў чэрвені 2017 года падпісалі мемарандум аб будаўніцтве газаправода Baltic Pipe. Праект павінен быць рэалізаваны ў 2022-м, яго кошт - каля 1,7 мільярда еўра.

Звязда, 31 жніўня 2019
 
Дата публикации:31.08.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:368
 
Ключевые слова:
Польша Энергетика Сжиженый газ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме