https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 6,2 млн т збожжа намалочана ў Беларусі


У Беларусі на 22 жніўня намалочана больш як 6,2 млн т збожжа, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры (акрамя кукурузы) убраны больш як з 1,9 млн га, што складае 92,8 працэнта ад запланаваных да ўборкі плошчаў.

Сярэдняя ўраджайнасць - 31,4 ц/га (на аналагічную дату ў 2018-м - 26,4 ц/га). Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці - больш як 1,6 млн т збожжа, план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы на 95,4 працэнта.

У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,3 працэнта плошчаў, намалочана амаль 1,2 млн т збожжа.

Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 97,7 працэнта плошчаў, намалаціўшы больш як 1,17 млн т збожжа.

У Віцебскай вобласці аграрыі намалацілі больш як 817 тыс. т збожжа, убрана 76,6 працэнта плошчаў. У гаспадарках Гомельскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 93,7 працэнта плошчаў (намалочана звыш 654 тыс. т збожжа), Магілёўскай - з 93,4 працэнта (больш як 732 тыс.т збожжа).

План паставак збожжа ў кошт дзяржзаказу ў гэтым годзе складае 815 тыс. т. На 22 жніўня заданне выканана на 85,71 працэнта (698,3 тыс. т).

22 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.08.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:308
 
Ключевые слова:
Урожай Уборочная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме