https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія прадпрыемствы на FoodAgro дамовіліся аб пастаўках сельгастэхнікі ў Кенію


Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу Міністэрства замежных спраў, які выступіў арганізатарам нацыянальнай экспазіцыі.
Беларускія прадпрыемствы на міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання, гасцінічнага бізнесу і сельскай гаспадаркі FoodAgro ў Найробі наладзілі супрацоўніцтва з кампаніямі і арганізацыямі Кеніі, Прадукцыя была прадстаўлена пад адзіным брэндам Made in Belarus і атрымала высокую ацэнку ўдзельнікаў.

У прыватнасці, падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж афіцыйным прадстаўніком МТЗ, "Лідаграпраммаш", "Бабруйскаграмаш", "Гомсельмаш", "Лідсельмаш", МАЗ у Кеніі (AFTRDE DMCC) і кампаніяй Pewin Motors, дасягнута дамоўленасць аб пастаўцы сельскагаспадарчай тэхнікі беларускай вытворчасці (трактары, сельскагаспадарчыя машыны і абсталяванне, аксесуары).

ААТ "Лідсельмаш" і Peter Wanjohi Company наладзілі супрацоўніцтва для будаўніцтва збожжанарыхтоўчых і збожжаперапрацоўчых комплексаў у Кеніі, Угандзе і іншых краінах рэгіёна. Канцэрн "Белдзяржхарчпрам" паставіць пробную партыю сланечнікавага алею і светлага піва ў бляшанках.

"Дасягнуты іншыя дамоўленасці аб падпісанні двухбаковых дакументаў з замежнымі партнёрамі. Удзел у выстаўцы і дзелавых сустрэчах даў магчымасць ацаніць зацікаўленасць афрыканскіх дзелавых колаў у супрацоўніцтве з беларускімі прадпрыемствамі, а таксама намеціць далейшыя шляхі развіцця двухбаковых адносін", - адзначылі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу МЗС.

FoodAgro з`яўляецца састаўной часткай буйнейшага выставачнага мерапрыемства ва Усходняй Афрыцы - Kenya International Trade Exhibition (KITE). У гэтым годзе выстаўка праходзіла 22-і раз. Беларусь упершыню прыняла ў ёй удзел.

8 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.08.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:362
 
Ключевые слова:
FoodAgro Кения Выставка Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме