https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


NEFCO прадаставіць "БНБ Лізінг" да 1 млн еўра для фінансавання развіцця рынку электратранспарту


Згоду на фінансаванне праекта даў урад, адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 31 ліпеня 2019 года нумар 499 2 жніўня афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паўночная экалагічная фінансавая карпарацыя (NEFCO) прадаставіць ТАА "БНБ Лізінг" да 1 млн еўра для фінансавання развіцця рынку электратранспарту ў Беларусі.

Згодна з прапанаваным NEFCO праектам плануецца, што ТАА "БНБ Лізінг" атрымае крэдытныя сродкі на суму да 1 млн еўра для фінансавання інвестыцый, звязаных з развіццём рынку электрычных транспартных сродкаў у Беларусі, для кліентаў лізінгавых паслуг у Беларусі.

Міністэрству эканомікі даручана пісьмова паведаміць Паўночнай экалагічнай фінансавай карпарацыі аб адсутнасці пярэчанняў з боку ўрада Беларусі па фінансаванні праекта.
____________________________________

NEFCO - міжнародная фінансавая арганізацыя, заснаваная ў 1990 годзе ўрадамі пяці паўночных краін: Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі.

Асноўная мэта карпарацыі - аказваць станоўчае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. Яна фінансуе і рэалізуе выключна праекты зялёнага росту і кліматычныя праекты, надаючы прыярытэтнае значэнне праектам ва Усходняй Еўропе, рэгіёне Балтыйскага мора, Арктычным і Баранцавым рэгіёнах.

2 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.08.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:448
 
Ключевые слова:
Электротранспорт Экология Финансы Электробус Лизинг Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме