https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністр замежных спраў Беларусі падкрэслівае прыярытэт знешнеэканамічнага вектара ў рабоце пасольстваў ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на сусветных рынках


Аб гэтым Уладзімір Макей заявіў 15 ліпеня на адкрыцці штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.
"Вы бачыце, што адбываецца ў свеце і на нашых знешніх рынках. Ёсць праблемы, вымушаны гэта прызнаць, з вырашэннем тых напружаных задач і параметраў, якія пастаўлены ў бягучым годзе, і выкананне якіх - непасрэдная сфера адказнасці ў тым ліку МЗС і загранустаноў. Галоўная наша задача - гэта пашырэнне беларускіх тавараў і паслуг на знешнія рынкі, - сказаў міністр. - Сітуацыя на знешнегандлёвым фронце не стала прасцейшай з нашай мінулагодняй сустрэчы. Яна і не будзе прасцейшай. Ідзе жорсткая і бескампрамісная барацьба ва ўсіх рэгіёнах за рынкі збыту і сферы эканамічнага ўплыву".

Уладзімір Макей канстатаваў наяўнасць у свеце фактаў гандлёвых войнаў, пратэкцыянізму, пашырэння ўласных інтарэсаў на шкоду шматбаковым абавязацельствам.

"Усе гэтыя з`явы закранаюць непасрэдна Беларусь з яе адкрытай эканомікай. У гэтых умовах патрабаванні да работы пасольстваў, важнасць іх ролі на рэагаванне на знешнія выклікі будзе толькі ўзрастаць. Запатрабаваны нестандартныя падыходы, свежы погляд на рынкі краін вашай акрэдытацыі", - сказаў міністр, звяртаючыся да дыпламатаў.

15 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:458
 
Ключевые слова:
Экспорт Посольство Семинар
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме