https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха ас-Сісі ў Беларусь


У аэрапорце свайго егіпецкага калегу асабіста праводзіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, што з`яўляецца знакам асаблівай дружалюбнай прыхільнасці і паспяховасці праведзенага візіту.
Перад адлётам Абдэль Фатаха ас-Сісі лідары краін правялі кароткую размову ў аэрапорце. Прэзідэнт Егіпта адзначыў гасціннасць, аказаную ўсёй дэлегацыі на беларускай зямлі, а таксама той факт, што, нягледзячы на ранні час, Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне асабіста праводзіць яго ў аэрапорт: "Вельмі ўдзячны за такі добры жэст. Хачу асобна асабліва падзякаваць за вашу гасціннасць, цёплы прыём у ходзе візіту ў вашу цудоўную краіну".

"Я нічога надзвычайнага не зрабіў. Такая ж гасціннасць была ў адносінах да мяне ў Егіпце, - сказаў у сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка. - Што датычыцца такога ранняга часу, як вы сказалі, дык я чалавек вясковы. І я прывык у 5 гадзін пастаянна прачынацца і пачынаць рабочы дзень. Сустрэцца перад вашым адлётам на радзіму для мяне прыемнасць, каб яшчэ раз пагаварыць, даведацца аб вашых уражаннях ад гэтага візіту. Мы - сябры. І гэтым усё сказана".

У сваю чаргу Абдэль Фатах ас-Сісі канстатаваў, што з моманту папярэдняй сустрэчы ў Егіпце ў 2017 годзе паміж лідарамі краін усталяваліся вельмі добрыя і цёплыя адносіны.

"Мы знайшлі ўзаемаразуменне ў інтарэсах умацавання супрацоўніцтва і двухбаковых адносін паміж нашымі краінамі на карысць народаў Егіпта і Беларусі", - адзначыў ён.

Прэзідэнт Егіпта дадаў, што яго візіт у Беларусь стаў дапаўненнем да пагадненняў і дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Каір.

"Перагаворы, якія ў нас адбыліся, адлюстроўваюць, наколькі вялікія перспектывы ёсць для развіцця двухбаковых адносін. Але яшчэ больш важна - паказваюць, наколькі вы вялікі, харызматычны, цудоўны чалавек. Для мяне заўсёды вялікая пашана і радасць з вамі сустракацца", - сказаў Абдэль Фатах ас-Сісі.

Аляксандр Лукашэнка таксама перадаў Прэзідэнту Егіпта гасцінцы: чорную ікру айчыннай вытворчасці, клубніцы і хлеб.

Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі знаходзіўся ў Беларусі з афіцыйным візітам з 17 чэрвеня. У час яго знаходжання ў краіне адбыліся афіцыйныя перагаворы на вышэйшым узроўні, а таксама сустрэчы з кіраўніцтвам урада і Нацыянальнага сходу.

Бакі пацвердзілі гатоўнасць пашыраць двухбаковыя адносіны па ўсіх напрамках, уключаючы гандлёва-эканамічную сферу. Падпісана комплексная праграма (дарожная карта) развіцця супрацоўніцтва на 2019-2020 гады і іншыя дакументы.

19 чэрвеня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.06.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:304
 
Ключевые слова:
Беларусь-Египет Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме