Па выніках работы за 2018 год тэмп росту аб`ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі ў дзеючых цэнах склаў 145,6 працэнта ў адносінах да 2017 года.
За мінулы год выраблена 802 кар`ерныя самазвалы асабліва вялікай грузападымальнасці (90 т і вышэй), што з`яўляецца рэкордным значэннем за ўсю гісторыю прадпрыемства.
У 2018 годзе геаграфічная структура экспарту прадукцыі нязначна змянілася. Асноўная доля прадукцыі пастаўляецца ў Расію (58,4 працэнта) і іншыя краіны СНД (27,5 працэнта).
Па гэтых рэгіёнах забяспечаны рост паставак - у Расію на 26,4 працэнта, іншыя краіны СНД - на 63,9 працэнта.
Сярод краін далёкага замежжа лідарамі па закупцы тэхнікі "БелАЗ" з`яўляюцца Інданезія, Балгарыя, Сербія, Эстонія.
_____________________________________________
ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" (Жодзіна) - буйнейшы сусветны вытворца кар`ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, што прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах.
22 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА