https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" павялічылі экспарт прадукцыі ў Германію на 62%


За студзень—верасень 2018 года экспарт прадпрыемстваў "Беллеспаперапрама" на рынак Германіі вырас на 62% да 12,2 млн долараў ЗША, паведаміла прэс-служба канцэрна.
З агульнага аб`ёму экспартаванай прадукцыі больш за 50% займае мэбля (6,4 млн долараў ЗША — у чатыры разы больш, чым за дзевяць месяцаў 2017 года). Другі па папулярнасці прадукт — фанера (2,8 млн). Пастаўляюцца таксама піламатэрыялы, драўнянае паліва, драўняныя пліты (ДСП і ДВП), папера, кардон, дзверы, вокны, розныя драўляныя вырабы і іншая прадукцыя.

Зараз канцэрн вядзе падрыхтоўку да ўдзелу беларускіх вытворцаў мэблі ў найбуйнейшай міжнароднай мэблевай выставе IMM Сologne 2019, якая адбудзецца ў нямецкім Кёльне 14—20 студзеня.

Беларуская мэбля тут будзе прадэманстраваная ўпершыню на адзіным нацыянальным стэндзе. Раней шэраг прадпрыемстваў удзельнічалі самастойна ў гэтай выставе, але разрозненасць стэндаў і іх знаходжанне ў розных павільёнах не давалі належнага эфекту, адзначыла прэс-служба "Беллеспаперапрама".

Таму прынятае рашэнне прэзентаваць на выставе адзіны брэнд якаснай і разнастайнай беларускай мэблі. Прадукцыя будзе паказаная ў інтэр`еры стылізаванага беларускага дома, дзе ёсць гасцёўня, спальня, кухня, пакоі адпачынку.

У межах выставы запланаваная беларуска-германская канферэнцыя, на якой адбудзецца прэзентацыя беларускіх мэблевых прадпрыемстваў і іх магчымасцяў па працы з нямецкімі замоўцамі і партнёрамі. Удзел у канферэнцыі возьмуць прадстаўнікі шэрагу гандлёвых сетак Германіі і буйных кампаній. Адбудуцца перамовы з прадстаўнікамі і французскіх кампаній, якія таксама выказалі зацікаўленасць у супрацоўніцтве з беларускімі прадпрыемствамі.

Выстава IMM Cologne штогод прымае экспанентаў з усяго свету на плошчы 280 тыс. кв. м. Па колькасці і геаграфіі ўдзельнікаў з гэтай выставай могуць канкураваць толькі Парыжскі мэблевы салон (студзень, Францыя) і Міланскі мэблевы салон (красавік, Італія).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 лістапада 2018
 
Дата публикации:24.11.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:453
 
Ключевые слова:
Выставка "Беллесбумпром" IMM Сologne 2019
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме