https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Магутнасць ствараемых холдынгам "Марко" абутковых вытворчасцей ва Узбекістане перасягне 1 млн пар у год


Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар холдынга Мікалай Мартынаў.
ТАА "Кіруючая кампанія холдынга "Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марко" плануе рэалізаваць ва Узбекістане два інвестыцыйныя праекты па стварэнні абутковых вытворчасцей агульнай гадавой магутнасцю больш за 1 млн пар. 

На рэгістрацыю пададзены ўстаноўчыя дакументы аднаго з прадпрыемстваў, якое беларуская кампанія будзе ствараць з нуля са спецыялізацыяй на абутку спецыяльнага прызначэння, а ў перспектыве і мадэльнага абутку.

Паводле папярэдніх даных, яго магутнасць складзе да 600 тыс. пар у год, прадугледжваецца стварэнне каля 500 рабочых месцаў. Запуск вытворчасці плануецца ўжо ў першай палавіне 2019 года, а да канца наступнага года пасля ўстаноўкі другой лініі, якая будзе заказана ў Германіі, новае прадпрыемства павінна выйсці на праектную магутнасць.

Устаноўчы дагавор быў падпісаны ў час праведзеных у пачатку кастрычніка ў Ташкенце ІХ Міжнароднай выстаўкі UzCharmExpo "Скура, абутак, адзенне і аксесуары" і ІІІ Міжнароднай выстаўкі MaxsusExpo "Спецабутак і сродкі індывідуальнай абароны".

Акрамя таго, дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб удзеле "Марко" ў мадэрнізацыі аднаго з мясцовых вытворцаў на ўмовах партнёрства.

"Размова ідзе аб перадачы нам долі ў адным з дзеючых прадпрыемстваў, якое мы павінны абнавіць тэхнічна і тэхналагічна, пасля чаго запусціць мадэрнізаваную вытворчасць", - растлумачыў Мікалай Мартынаў.

Тут прадугледжваецца працаўладкаваць таксама амаль 500 чалавек, а запланаваная вытворчая магутнасць перасягне 500 тыс. пар абутку ў год.

15 кастрычніка 2018, Віцебск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.10.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:657
 
Ключевые слова:
Узбекістан Обувь "Марко" Совместное производство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме