https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасольства Ізраіля гатова садзейнічаць прыцягненню рэзідэнтаў у "Вялікі камень"


Аб гэтым ішла размова ў час наведвання паслом Ізраіля ў Беларусі Аланам Шогамам "Вялікага каменя", паведамляе сайт індустрыяльнага парка.
Пасольства Ізраіля ў Беларусі гатова садзейнічаць прыцягненню рэзідэнтаў у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".

У час візіту пасол падрабязна азнаёміўся з ільготнай палітыкай і развіццём індустрыяльнага парка, будаўніцтвам інфраструктуры і аказваемымі рэзідэнтам паслугамі.

Алан Шогам адзначыў прывабныя ўмовы для вядзення бізнесу, створаныя ў індустрыяльным парку, а таксама выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі.

Пасол заявіў аб гатоўнасці падтрымліваць развіццё "Вялікага каменя" і шукаць шляхі супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі Ізраіля і індустрыяльным паркам.

Адбыліся таксама перагаворы пасла з кіраўніцтвам СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка", дзе абмяркоўваліся вынікі прэзентацыі індустрыяльнага парка ў Ізраілі ў ліпені гэтага года, а таксама пошук шляхоў прыцягнення ізраільскіх прадпрыемстваў у парк.

6 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.08.2018
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:622
 
Ключевые слова:
Израиль Инвестиции "Великий камень" Индустриализация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме