"Што тут каментаваць, рэчы ляжаць на паверхні. Прэзідэнт Беларусі шмат разоў казаў, што незалежнасць і суверэнітэт — гэта святое, дзеля гэтага варта жыць і працаваць на карысць краіны і народа, — сказаў Макей. — Што тычыцца нейкіх магчымых уступленняў і ўваходжанняў у склад нейкіх дзяржаў, то пра гэта не можа быць і гаворкі".
На думку Макея, кіраўнік дзяржавы проста гіпатэтычна выказаў здагадку, што "магло б здарыцца, калі эканоміка будзе падаць, пагаршацца дабрабыт краіны". "Усё залежыць ад нас, ад кожнага канкрэтнага чалавека, а кіраўнік дзяржавы такім чынам абмаляваў перспектывы, да якіх мы не імкнемся", — заявіў Макей.
Паводле слоў міністра, што тычыцца стасункаў Беларусі з іншымі краінамі, то "мы будзем умацоўваць нашы адносіны з Расіяй, адначасова ўмацоўваць адносіны з заходнім вектарам, які для нас таксама выключна важны".
22 чэрвеня на нарадзе ў Шклоўскім раёне Аляксандр Лукашэнка дапусціў, што эканамічныя праблемы могуць абярнуцца канфліктам. "Мы на фронце. Не вытрымаем гэтыя гады, якія правалілі, значыць, трэба будзе або ў склад якой-небудзь дзяржавы ісці, або аб нас проста будуць выціраць ногі. А не дай бог, развяжуць яшчэ вайну, як ва Украіне", — заявіў Лукашэнка у сюжэце, які быў паказаны па тэлеканале ОНТ.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 26 чэрвеня 2018
Мінск, 26 чэрвеня 2018