Перспектывы навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва Беларусі і ЗША абмеркавалі 1 чэрвеня ў Мінску старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін і часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь Роберт Райлі.
У ходзе сустрэчы дасягнута дамоўленасць, што бакі на экспертным узроўні прапрацуюць перспектывы супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій, а таксама рэалізацыі сумесных навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў, у тым ліку ў галіне медыцыны і медыцынскай тэхнікі, абароны інтэлектуальнай уласнасці, арганізацыі трансферу і камерцыялізацыі тэхналогій.
Акрамя таго, бакі разгледзяць магчымасць узаемадзеяння па падтрымцы інавацыйнага прадпрымальніцтва і моладзевага стартап-руху, развіцця суб`ектаў інавацыйнай інфраструктуры і стварэння сістэмы венчурных інвестыцый.
Шумілін адзначыў, што беларускія і амерыканскія навукоўцы і даследчыкі могуць выконваць сумесныя праекты, у тым ліку па лініі рамачнай праграмы ЕС па навуцы і інавацыях "Гарызонт 2020".
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 чэрвеня 2018
Мінск, 1 чэрвеня 2018