https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Малдова будуць укараняць сумесныя гандлёва-эканамічныя праекты


Дамоўленасць аб гэтым дасягнута ў ходзе 19-га пасяджэння міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Кішынёве.
Беларусь і Малдова і ў далейшым будуць укараняць сумесныя праекты па супрацоўніцтве ў сферы зборкі аўтобусаў, пастаўкі лякарстваў, перапрацоўкі жывёлагадоўчай прадукцыі і стварэння комплексаў па перапрацоўцы малочных прадуктаў у Малдове.

Праца камісіі была сканцэнтравана на перагаворах і абмеркаванні пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў розных галінах.

У прыватнасці, размова ішла аб дарожнай інфраструктуры, лібералізацыі транспарту, развіцці навуковага, прамысловага і аграпрамысловага сектараў, аховы здароўя, фармацэўтыкі, а таксама інвестыцыйнага клімату, пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва і росце тавараабароту.

"Дасягнуты дамоўленасці па чатырох важных аспектах. Мы будзем выкарыстоўваць фінансавыя механізмы ўкаранення інавацый для рэалізацыі сумесных праектаў у сферы будаўніцтва дарог, у прамысловасці, вытворчасці абсталявання для аграпрамысловага комплексу і вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Беларусь гарантуе якасць і фінансаванне праектаў па будаўніцтве дарог. Добрым прыкладам супрацоўніцтва з`яўляецца зборка тралейбусаў. Мы гатовы да новага праекта па зборцы аўтобусаў. У малдаўска-беларускія праекты будзе ўкладзена каля $400 млн", - адзначыў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы.

Міністр эканомікі і інфраструктуры Малдовы Кірыл Габурыч у сваю чаргу падкрэсліў, што вынікі работы камісіі пасадзейнічаюць паглыбленню малдаўска-беларускага партнёрства, у якога вялікія перспектывы і значны патэнцыял для развіцця.

Па выніках перагавораў падпісаны пратакол 19-га пасяджэння сумеснай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Таксама падпісаны дарожная карта рэалізацыі двухбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя, двухбаковае пагадненне аб супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай сферы, пагадненне аб намерах па супрацоўніцтве Цэнтральнага саюза спажывецкіх кааператываў Малдовы з Беларускім рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў.

Акрамя таго, дасягнуты дамоўленасці па зборцы міні-трактароў і мотаблокаў, аб супрацоўніцтве ў сферы аховы здароўя, абмене вопытам у выкарыстанні перадавых тэхналогій у будаўніцтве дарог і аб удзеле беларускага боку ў праекце па рэканструкцыі і будаўніцтве дарог у Малдове.

Беларусь уваходзіць у топ-10 буйнейшых гандлёвых партнёраў Малдовы.

8 чэрвеня 2018, Кішынёў
БЕЛТА - МАЛДПРЭС
 
Дата публикации:08.06.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:732
 
Ключевые слова:
Молдова Товарооборот Сотрудничество Сборочные производства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме