https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узаемадзеянне Беларусі з МВФ пакуль мае толькі тэхнічны характар


Пасля абвешчанай паўзы ў перамовах аб новай крэдытнай праграме ўзаемадзеянне Беларусі з Міжнародным валютным фондам мае выключна тэхнічны характар.
Вяртанне да перамоў па крэдыце залежыць ад эканамічнай палітыкі ўладаў, паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй у фінансавай сферы.

"МВФ гатовы аказваць тэхнічную дапамогу Беларусі па пытаннях эканамічнай палітыкі. На гэты момант узаемадзеянне мае толькі такі характар і тычыцца тэхнічнага супрацоўніцтва", — адзначыў суразмоўца.

Ён звярнуў увагу на тое, што ў красавіку на сесіі МВФ і Сусветнага банка ў Вашынгтоне адбыўся абмен думкамі паміж прадстаўнікамі фонду і беларускімі ўладамі па пытаннях эканамічнай палітыкі.

"У першую чаргу МВФ цікавіць праграма эканамічных уладаў, якая тычыцца забеспячэння стабільнасці. Персанал фонду цікавіць, ці няма рызык для разбалансавання эканомікі. Беларускі бок даў фонду свае растлумачэнні па гэтым пытанні", — паведаміў эксперт.

На яго думку, пашырэнне ўзаемадзеяння Беларусі з МВФ і вяртанне да перамоў аб новай крэдытнай праграме залежаць ад эканамічнай палітыкі, якая будзе праводзіцца ў краіне.

"Калі Беларусь здолее прыняць меры па павышэнні эфектыўнасці дзяржпрадпрыемстваў, па зніжэнні ўзроўню перакрыжаванага субсідавання, тады можна будзе вярнуцца да перамоў з МВФ аб новай крэдытнай праграме", — растлумачыў суразмоўца.

У ліпені мінулага года МВФ абвясціў, што перамовы з Беларуссю аб заключэнні новай крэдытнай праграмы прыпыненыя. "Дыскусіі па крэдытнай праграме для Беларусі пакуль спыненыя ў чаканні выразнай падтрымкі неабходных змен на высокім узроўні, якія тычацца камунальнай гаспадаркі і сектара дзяржаўных прадпрыемстваў", — паведаміў афіцыйны прадстаўнік МВФ Вільям Мюрэй.

Эканамісты тлумачаць паўзу ў перамовах з МВФ па новай крэдытнай праграме тым, што беларускі бок пакуль не гатовы рэалізаваць прапановы фонду аб глыбокім рэфармаванні сектара дзяржпрадпрыемстваў.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 25 мая 2018
 
Дата публикации:25.05.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:499
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты МВФ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме