https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Штадлер" плануе дадаткова інвеставаць у развіццё вытворчасці ў Беларусі каля 35 млрд еўра


Аб гэтым па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў старшыня савета дырэктараў і ўладальнік групы кампаній "Штадлер" Петэр Шпулер.
"Некалькі гадоў таму мы адкрылі вытворчасць, прадпрыемства па вытворчасці паяздоў недалёка ад Мінска. Мы паспяхова працуем увесь гэты час. Наша прадукцыя пастаўляецца ў Расію і іншыя дзяржавы, у тым ліку ў краіны Заходняй Еўропы. Наяўнасць добрых кантрактаў апошнім часам, добрая загрузка падштурхнулі нас да таго, каб падумаць аб далейшым пашырэнні і інвестыцыях", - заявіў Петэр Шпулер.

Паводле яго слоў, у першую чаргу плануецца стварыць вытворчасць пераўтваральнікаў для трамваяў і паяздоў, якія будуць у тым ліку экспартавацца ў краіны Заходняй Еўропы як асобная прадукцыя. Таксама будзе пашырана існуючая вытворчасць вагонных кузаваў да 300 адзінак.

"Увогуле два гэтыя праекты запатрабуюць амаль 25 млн еўра інвестыцый. І на наступным этапе мы хочам пашырыць вытворчасць гэтых вагонных кузаваў да 450 штук у год. У гэта расшырэнне будзе інвеставана ад 10 да 12 млн еўра", - сказаў уладальнік групы кампаній "Штадлер".

Петэр Шпулер падкрэсліў, што ў кампаніі вельмі задаволены высокім узроўнем кваліфікацыі і працаздольнасцю беларускіх спецыялістаў. "Магу толькі параіць усім заходнім патэнцыяльным інвестарам выкарыстоўваць гэта, - адзначыў ён. - Мы практычна з нуля пабудавалі прадпрыемства ў Беларусі, паставілі на яго вядучыя заходнія тэхналогіі. І за адносна кароткі час ужо можам практычна на роўных канкурыраваць з іншымі нашымі пляцоўкамі па ўсім свеце".

Напрыклад, нядаўна быў выйграны тэндар на пастаўку трамваяў у Балівію для горада Качабамба, і ўся партыя будзе выраблена на прадпрыемстве ў Фаніпалі. "У нас ужо былі заказы з Расіі, Заходняй Еўропы, але ў Лацінскую Амерыку мы пакуль яшчэ нічога не пастаўлялі", - заўважыў Петэр Шпулер. Ён таксама ў цэлым расказаў аб магчымай геаграфіі паставак і пракаментаваў сітуацыю вакол скарачэння заказу з боку расійскай транспартнай кампаніі ТАА "Аэраэкспрэс".

"Там быў кантракт на пастаўку 24 паяздоў. Два з іх (прататыпы) былі выраблены ў Швейцарыі, астатнія - на прадпрыемстве ў Фаніпалі. У самы разгар выканання кантракта адбыўся эканамічны спад, і гэта прывяло да таго, што ў заказчыка ўзніклі цяжкасці з аплатай кантракта. І тады "Аэраэкспрэс" скараціў памер заказу да 11 саставаў. Мы сумесна з банкамі, якія фінансавалі, страхавымі кампаніямі знайшлі прыдатны варыянт вырашэння гэтага пытання - змаглі з незапатрабаванай часткі заказу прадаць 9 паяздоў у Азербайджан і 4 паязды ў Грузію", - расказаў уладальнік групы кампаній "Штадлер".

"Такім чынам, мы поўнасцю вырашылі гэту праблему. Мы не страцілі грошай на гэтым заказе. "Аэраэкспрэс" вельмі задаволены. Загрузка гэтых паяздоў, якія ўжо эксплуатуюцца, дасягае 98 працэнтаў. І мы прадаўжаем перагаворы з "Аэраэкспрэсам". Магчыма, будзе наступная партыя. Вельмі важна ісці насустрач кліентам у выпадках форс-мажораў і крызісаў, каб сумеснымі намаганнямі знаходзіць выйсце", - дадаў Петэр Шпулер.

Гаворачы аб патэнцыяльнай геаграфіі паставак прадукцыі, выпускаемай прадпрыемствам у Беларусі, ён у першую чаргу назваў рынкі краін СНД і Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта таксама дзяржавы Цэнтральнай Еўропы. Але не выключана і работа на далёкіх рынках, як, напрыклад, Лацінская Амерыка.

"Думаю, што і мы, як прадпрыемства, і Беларусь у цэлым можам ганарыцца, што мы на роўных трымаемся ў гэтай глабальнай канкурэнтнай барацьбе", - падкрэсліў Петэр Шпулер.

29 мая 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.05.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:487
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Штадлер Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме