https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь адправіла першую прамысловую партыю ялавічыны ў Кітай


Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў.
"Некалькі дзён таму на чыгуначнай ветцы Шаўковага шляху адправіўся ў Кітай першы кантэйнер з мясам ялавічыны. Гэта вынік карпатлівай работы чунцынскай кампаніі "Валоша" (Кітай) і беларускіх прадпрыемстваў - ААТ "Магілёўскі мясакамбінат" і ТАА "Велес-Міт". Акрамя таго, ужо закантрактавана і ў бліжэйшы час адправіцца кітайскаму спажыўцу зборная партыя малочнага грузу - сыры, глазураваныя сыркі, пакетаванае малако і тварожная паста. Таксама кітайская кампанія "Валоша" рыхтуецца заключыць кантракты з беларускімі птушкафабрыкамі", - сказаў Аляксей Багданаў.

Ён адзначыў, што арганізацыі Мінсельгасхарча нарошчваюць аб`ёмы экспарту мяса-малочнай прадукцыі ў КНР дзякуючы дасягнутым дамоўленасцям і падпісаным кантрактам. У прыватнасці, дзякуючы ўдзелу беларускіх малочных прадпрыемстваў у міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання SIAL у Шанхаі, быў падпісаны шэраг дагавораў. Напрыклад, шчучынскі завод ТАА "Праймілк" і капыльскі філіял ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" падпісалі кантракты з сінгапурскай кампаніяй "Глобал" на пастаўку сыроваткі ў Кітай (па 500 т кожны).

"І гэта не мяжа. Шчучынцы ўжо адгрузілі 200 т і плануюць выйсці да канца года на аб`ём паставак 2 тыс. т сухой сыроваткі. Капыльскі філіял завершыць выкананне кантракта да 1 верасня і плануе да канца бягучага года выйсці на ўзровень паставак 1 тыс. т, як і ААТ "Пружанскі малочны камбінат", які традыцыйна актыўна працуе на гэтым рынку. Валожынскі філіял мінскага ААТ "Гармалзавод нумар 1" рыхтуе на наступным тыдні да адгрузкі 200 т сыроваткі", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД.

У студзені-красавіку 2018 года экспарт беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў Кітай склаў $5,6 млн, або 133,2 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года.

На кітайскі рынак пастаўляліся льновалакно, малако і малакапрадукты, мяса і мясапрадукты, крухмал, алкагольныя напіткі, шэрсць і іншыя тавары. Найбольшую дынаміку росту паказваюць малочныя тавары (130 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года) і льновалакно (рост у 2,4 раза ў натуральным выражэнні).

29 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.05.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:677
 
Ключевые слова:
Сельсвое хозяйство Китай Мясомолочная промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме