https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь з 1 чэрвеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты


Беларусь з 1 чэрвеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 28 мая 2018 года нумар 400, паведамляе сайт урада.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павышана з $118,5 да $131,8 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $65,1 да $72,4 за 1 т, на таварныя бензіны - з $35,5 да $39,5 за 1 т. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $39,5 за 1 т (была $35,5). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 мая. Тады яны таксама былі павышаны.

29 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.05.2018
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:602
 
Ключевые слова:
Таможенные пошлины Нефтепродукты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме