"Можна што хочаш падазраваць. Заўсёды, калі ўзнікаюць нейкія разборкі, я думаю, гэта не міждзяржаўнае пытанне, гэта пэўныя меркантыльныя інтарэсы хтосьці пераследуе", — цытуе Сямашку РИА Новости.
Як паведамлялася, часовыя абмежаванні на пастаўкі свінагадоўчай прадукцыі з усёй тэрыторыі Беларусі "ў сувязі з васьмю выпадкамі выяўлення генетычнага матэрыялу віруса афрыканскай чумы свіней (АЧС) у гатовай мясной беларускай прадукцыі" Рассельгаснагляд увёў 10 красавіка.
13 красавіка Рассельгаснагляд звярнуўся ў беларускі Мінсельгасхарч з просьбай "у самыя кароткія тэрміны падаць інфармацыю, якая магла б растлумачыць сітуацыю вакол гібелі пагалоўя свіней на адным з прадпрыемстваў Гомельскай вобласці і магчымай сувязі гэтай падзеі з трапляннем геному віруса АЧС у мясную прадукцыю, вырабленую ААТ "Гомельскі мясакамбінат".
У прэс-службе Мінсельгасхарча раней заявілі, што "эпізаатычнае становішча ў краіне добрае". Міністэрства вядзе кансультацыі з Рассельгаснаглядам па гэтым пытанні.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 13 красавіка 2018