Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0081 рубля (0,32%) і склаў 2,5041 рубля.
Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0119 рубля (0,58%) да 2,0256 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0219 рубля (0,67%) і склаў 3,2925 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent у сераду даражэе, бараль ацэньваецца ў 72,10 долара ЗША. Цэны растуць пасля звестак аб зніжэнні запасаў у ЗША.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 40,85 капейкі, склаўшы 61,5539 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2018
Мінск, 18 красавіка 2018