https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў 2017 годзе нарасцілі экспарт мэблі ў краіны ЕС больш як на 20 працэнтаў


Аб гэтым паведаміў 12-га лютага на прэс-канферэнцыі старшыня канцэрна Юрый Назараў.
Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў 2017 годзе нарасцілі экспарт мэблі ў краіны ЕС на 23,6 працэнта

"Экспарт беларускай мэблі за апошнія 11 гадоў вырас амаль у 1,5 раза і дасягнуў у 2017 годзе $438,6 млн. З гэтага аб`ёму 26 працэнтаў - экспарт прадпрыемстваў канцэрна. Цяпер перад імі пастаўлена задача па актыўным асваенні еўрапейскага рынку. У 2017 годзе прадпрыемствы канцэрна павялічылі пастаўкі мэблі ў краіны Еўрапейскага саюза на 23,6 працэнта", - сказаў Юрый Назараў.

Значных поспехаў у гэтым напрамку дабілася ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў". У агульным аб`ёме экспарту холдынга амаль 34 працэнты прыпадае на Еўрапейскі саюз. Яшчэ два гады таму гэта лічба складала 17,3 працэнта.

Перспектыўным напрамкам з`яўляецца стварэнне экспартна арыентаваных мэблевых прадпрыемстваў з еўрапейскім капіталам на тэрыторыі Беларусі. У студзені 2018 года падпісана пагадненне з еўрапейскай кампаніяй Polipol аб стварэнні на тэрыторыі ААТ "Івацэвічдрэў" вытворчасці мягкай мэблі для яе пастаўкі на еўрапейскі рынак.

Агульны аб`ём экспарту прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна ў 2017 годзе вырас больш як на 42 працэнты і склаў $427 млн. У далёкае замежжа адгружана 44,8 працэнта прадукцыі, што на 2,2 працэнта больш, чым у 2016 годзе. У цэлым прадпрыемствы канцэрна ў 2017 годзе экспартавалі прадукцыю ў 62 краіны. З новых рынкаў можна адзначыць Канаду, Ірак, Сірыю, Бразілію, Іарданію.

12 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.02.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:809
 
Ключевые слова:
Беллесбумпром Экспорт Белорусская мебель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме