Беларусь 1 сакавіка знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжаная са 120,1 да 119,5 долара за тону, на прамагонны бензін — з 66 да 65,7 долара за тону, на таварныя бензіны — з 36 да 35,8 долара за тону.
Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе 35,8 долара за тону (раней — 36). Такая ж пошліна ўстаноўленая ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.
Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін на сырую нафту і асобныя катэгорыі тавараў, выпрацаваных з яе, былі павышаныя 1 лютага.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2018
Мінск, 1 сакавіка 2018