Расійская эканоміка апярэдзіла нямецкую і стала пятай у свеце, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з далёкаўсходнімі прадпрымальнікамі.
"Гэта дзіўны вынік. Здаецца, нас з усіх бакоў душаць, прыгнятаюць, а мы сталі па аб`ёме эканомікі ў цэлым першыя ў Еўропе", - адзначыў Пуцін.
Прэзідэнт Расіі не выключае, што рост эканомікі краіны па выніках 2023 года можа перавысіць спрагназіраваны ўзровень у 3,5% і скласці 4%.
Пуцін пракаменціраваў і меркаванне ўдзельнікаў сустрэчы аб тым, што расійская эканоміка хутка можа абагнаць японскую. Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Японіі, як і многіх краінах Еўропы, высокатэхналагічная эканоміка.
"…І па парытэце пакупной здольнасці мы абагналі ўсю Еўропу, але на душу насельніцтва – нам яшчэ трэба старацца... Тут ёсць над чым працаваць", - рэзюмаваў расійскі прэзідэнт.
Мінэканамразвіцця РФ мяркуе, што расійскі ВУП у гэтым годзе павялічыцца на 2,3%. Не так даўно эксперты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) зрабілі больш асцярожны прагноз: рост ВУП у 2024 годзе – 1,5%. Аналітыкі ЕАБР лічаць, што аднаўленчы рост расійскай эканомікі завяршыўся.
"…Чакаем паслаблення дынамікі спажывання хатніх гаспадарак з прычыны запаволення крэдытавання і ўзмацнення ашчадных настрояў на фоне высокіх працэнтных ставак", - гаворыцца ў прагнозе ЕАБР.