https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка назваў "поўным бардаком" стан прамзоны Мінска


Падчас наведвання 26-га студзеня фармацэўтычнага прадпрыемства "Мінскінтэркапс" Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць станам тэрыторыі мінскай прамысловай зоны.
"Бардак поўны! Мы платы ў калгасах рамантуем, робім, каб глядзелася. Паглядзіце на гэтыя прадпрыемствы, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — У вас адзін год застаўся. У сярэдзіне 2019 года ўся краіна, перш за ўсё Мінск, павінны быць у ідэальным парадку".

Ён акцэнтаваў увагу на утрыманні тэрыторый вакол вытворчасцяў, усталяванні платоў і падтрыманні іх у належным стане. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб работы выконваліся "бюджэтна, без траты лішніх сродкаў". "Не трэба гэтых жалезабетонных канструкцый", — сказаў ён.

"Усё трэба прыводзіць у парадак", — дадаў Лукашэнка. Пры гэтым ён звярнуў увагу на некаторыя недабудаваныя аб`екты ў межах Мінска і запатрабаваў "рашучых дзеянняў у гэтым пытанні з боку ўладаў".

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 26 студзеня 2018
 
Дата публикации:26.01.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:611
 
Ключевые слова:
Промзона Мінск Благоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме