https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь будзе супрацоўнічаць з кампаніяй IMEX па прасоўванні сельгаспрадукцыі на рынак Ірана


Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў.
ЗАТ "Мяса-малочная кампанія" і іранская кампанія IMEX заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве па прасоўванні беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі на рынак Ірана.

"Перагаворы завяршыліся падпісаннем пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ЗАТ "Мяса-малочная кампанія" і іранскай кампаніяй IMEX. У адпаведнасці з пагадненнем, плануецца супрацоўніцтва ў галіне прасоўвання беларускай сельгаспрадукцыі на іранскі рынак - у першую чаргу ялавічыны і сметанковага масла. Наступны этап - сухое малако і дзіцячыя малочныя сумесі, а ў далейшым хацелася б выйсці на пастаўкі сыроў і іншай малочнай прадукцыі ў Іран. Пагадненне таксама прадугледжвае супрацоўніцтва ў галіне сертыфікацыі беларускіх прадпрыемстваў для паставак прадукцыі на іранскі рынак. Абмяркоўваецца таксама магчымасць выхаду на экспарт сельгаспрадукцыі ў Іран у аб`ёме каля $100 млн у год", - сказаў Аляксей Багданаў.

Таксама ў час перагавораў бакі дамовіліся аб правядзенні ў Іране ў канцы лютага дзелавога бізнес-форуму з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і бізнес-колаў мяса-малочнай прамысловасці абедзвюх краін.

9 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.01.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1108
 
Ключевые слова:
Мясо-молочная промышленность Иран Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме