https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Кітай створаць СП па прасоўванні беларускіх прадуктаў харчавання на кітайскі рынак


ЗАТ "Мяса-малочная кампанія" і кітайская кампанія Drex Food Group Co., Ltd. заключылі пагадненне аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па прасоўванні беларускай харчовай прадукцыі на кітайскі рынак.
"Будзе створаны беларуска-кітайскі гандлёвы дом, які зарэгіструюць у свабоднай эканамічнай зоне Шанхая. У яго задачы ўвойдзе прасоўванне беларускіх прадуктаў харчавання ў шырокім асартыменце на кітайскім рынку", - расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў.

Ён адзначыў, што ў 2017 годзе гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі з Кітаем у сферы сельскай гаспадаркі і харчавання складваліся даволі паспяхова.

"Асноўным драйверам з`яўлялася малочная прадукцыя. Мы павялічылі яе пастаўкі на кітайскі рынак у 10 разоў. Акрамя таго, адкрылі кітайскі рынак для паставак ялавічыны і спадзяёмся, што першыя пастаўкі будуць ажыццёўлены да Новага года", - дадаў прадстаўнік Мінсельгасхарча.

28 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.12.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:935
 
Ключевые слова:
Китай Торговый дом Мясомолочная продукция Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме