Краснаярскі край мае намер павялічыць закупкі беларускіх ліфтаў і прадуктаў харчавання.
"Абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферах прамысловай кааперацыі, аграпрамысловага комплексу, пасажырскай, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі, - адзначылі ў прэс-службе. - Былі разгледжаны пытанні павелічэння паставак ліфтавага абсталявання беларускай вытворчасці для будаўніцтва жылля, павелічэння паставак прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама прыцягнення беларускіх спецыялістаў да праектавання і будаўніцтва аб`ектаў у Краснаярскім краі з выкарыстаннем беларускіх будаўнічых матэрыялаў".
Размаўляючы з журналістамі па выніках перагавораў, Ігар Петрышэнка адзначыў, што Беларусь і Краснаярскі край актыўна ўзаемадзейнічаюць па выкананні плана мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва на 2018-2019 гады, які быў падпісаны летам у Маскве на IV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Ён ахоплівае ўсе сферы ўзаемадзеяння: прамысловую кааперацыю, сельскую гаспадарку, інфраструктурныя праекты.
"Мы таксама інтэнсіўна працуем з улікам маючай адбыцца Сусветнай зімовай універсіяды-2019 у Краснаярску над абнаўленнем парку грамадскага транспарту рэгіёна", - сказаў пасол.
Аляксандр Ус расказаў журналістам аб сваіх беларускіх каранях: яго бацька нарадзіўся ў Магілёўскай вобласці, бацькі маці таксама родам з Беларусі. Ён адзначыў, што ў рэгіёне вельмі прадстаўнічая беларуская дыяспара. Кіраўнік рэгіёна заявіў аб тым, што цяпер назіраецца павелічэнне дынамікі ўзаемнага тавараабароту, актывізацыя эканамічных адносін Беларусі і Краснаярскага края.
"Па напрамках супрацоўніцтва, якія ўжо склаліся, ёсць добры патэнцыял іх развіцця, - падкрэсліў Аляксандр Ус. - Пры гэтым спектр нашага супрацоўніцтва можа быць сур`ёзна пашыраны і ў іншых сферах".
У студзені-кастрычніку 2017 года тавараабарот Беларусі з Краснаярскім краем склаў $57,8 млн, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года на 10,1 працэнта, экспарт - $42,9 млн (рост 5,7 працэнта), імпарт - $14,9 млн (рост 25,2 працэнта).
Аснову беларускага экспарту склалі пастаўкі аўтамабіляў грузавых; пультаў, панэлей, сталоў для электрычнай апаратуры; шын; соладу; малочнай сыроваткі; частак і прылад для аўтамабіляў і трактароў.
15 снежня 2017, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА