https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дактрына нацыянальнай харчовай бяспекі да 2030 года зацверджана ў Беларусі


Урад зацвердзіў Дактрыну нацыянальнай харчовай бяспекі Беларусі да 2030 года. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 15 снежня 2017 года нумар 962.
Дакумент прыняты для рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння нацыянальнай харчовай бяспекі. Гэта палітыка накіравана на павышэнне забяспечанасці якаснымі прадуктамі харчавання і іх даступнасці для паўнацэннага харчавання і здаровага ладу жыцця насельніцтва.

У дактрыне вылучаны галоўныя крытэрыі дасягнення мэты па развіцці нацыянальнай харчовай бяспекі да 2030 года. Да іх, у прыватнасці, адносіцца ўстойлівае развіццё і павышэнне эфектыўнасці аграхарчовага комплексу за кошт забеспячэння эфектыўнасці і бясстратнасці сельскай гаспадаркі (росту ўзроўню рэнтабельнасці продажаў да 11-13 працэнтаў, долі сельгасзямель, што выкарыстоўваюцца для атрымання арганічнай прадукцыі, у агульнай плошчы да 3 працэнтаў да 2030 года).

Прадугледжваецца дасягнуць аптымальнага ўзроўню расходаў на харчаванне ў структуры спажывецкіх расходаў насельніцтва - 35 працэнтаў да 2020 года і 33 працэнты да 2030 года.

Плануецца таксама павысіць эфектыўнасць знешняга гандлю сельгаспрадукцыяй і прадуктамі харчавання.

Рэалізацыя асноўных палажэнняў дактрыны дасць магчымасць павысіць узровень харчовай бяспекі да аптымістычнага па важнейшых складніках: фізічная даступнасць - на 10 працэнтаў, якасць харчавання насельніцтва - на 25 працэнтаў за кошт удасканалення структуры спажывання і павелічэння ў рацыёне долі прадуктаў здаровага харчавання і арганічнай прадукцыі.

19 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.12.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:830
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме