https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Літва разлічваюць выйсці на тавараабарот 1,5 млрд еўра


Аб гэтым заявіў 19-га снежня Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас перад пачаткам бізнес-сустрэчы па пытаннях беларуска-літоўскага супрацоўніцтва ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
"Спадзяюся, што на 1,5 млрд еўра мы выйдзем. Мы бачым рост абедзвюх эканомік. Тэндэнцыі дадатныя, у тым ліку ў інвестыцыйнай актыўнасці. Глядзім пазітыўна на развіццё супрацоўніцтва як па выніках бягучага года, так і ў наступным годзе", - адзначыў Андрус Пулокас.

Паводле яго слоў, каб актывізаваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва, трэба часцей сустракацца, праводзіць мерапрыемствы, аналагічныя сённяшняй бізнес-сустрэчы. "Думаю, як краіны-суседзі мы заўсёды знойдзем новыя цікавыя ідэі і праекты", - сказаў пасол.

Адказваючы на пытанне аб прыярытэтных формах супрацоўніцтва, Андрус Пулокас выказаў меркаванне, што трывалыя гандлёвыя сувязі рана ці позна пераходзяць у больш глыбокія формы ўзаемадзеяння.

"Мы жывём у глабальным свеце, адбываюцца працэсы інтэрнацыяналізацыі бізнесу. Класічныя гандлёвыя адносіны на сучасным этапе не адпавядаюць духу часу. Інвестыцыйная дзейнасць, кааперацыйныя сувязі абавязковыя", - лічыць ён.

Дыпламат таксама падкрэсліў, што Беларусь і Літва з`яўляюцца ўдзельніцамі двух вялікіх інтэграцыйных аб`яднанняў - ЕАЭС і ЕС адпаведна.

"Мы павінны ўмець атрымліваць выгаду з гэтага", - заўважыў Андрус Пулокас. У час бізнес-сустрэчы абмеркаваны пытанні бягучай эканамічнай сітуацыі ў Літве і іншых краінах ЕС, асаблівасці рэгулявання і атрымання гандлёвай маркі "Зроблена ў ЕС", асаблівасці сертыфікацыі ў ЕС, інструменты фінансавай падтрымкі экспартных магчымасцей беларускіх кампаній.

19 снежня 2017, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.12.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:903
 
Ключевые слова:
Евросоюз Литва Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме