https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінскі маторны завод атрымаў права нанясення знака міжнароднага сертыфіката адпаведнасці Bureau Veritas


Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага прадпрыемства.
Міжнародны орган па сертыфікацыі Bureau Veritas Certification Holding SAS — UK Branch уручыў ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Мінскі маторны завод" міжнародны сертыфікат адпаведнасці, які сведчыць, што сістэма менеджменту якасці ў праектаванні, распрацоўцы і вытворчасці беларускіх дызельных матораў адпавядае патрабаванням ISO 9001-2015 у галіне праектавання, распрацоўкі і вытворчасці рухавікоў.

"Атрыманне сусветнага прызнання, пацверджанага сертыфікатам такога ўзроўню, унікальнае не толькі для гісторыі завода, але і для ўсёй прамысловай галіны краіны".

Мінскі маторны завод адзін з першых сярод найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі атрымаў сертыфікат адпаведнасці ISO 9001-2015.

Падчас афіцыйнага ўручэння 28 лістапада генеральны дырэктар ЗТАА Bureau Veritas Bel Ltd. (Мінск), прадстаўнік міжнароднага органа па сертыфікацыі Міхаіл Малікаў падзякаваў калектыву завода за праведзеную працу і павіншаваў з уступленнем у лік сусветных кампаній, што маюць міжнародны сертыфікат, які пашырае шляхі на рынкі замежных краін.

Малікаў, даючы ацэнку працы ў галіне сістэмы менеджменту якасці, параўнаў Мінскі маторны завод з найбуйнейшай карпарацыяй General Motors, падкрэсліўшы, што амерыканскай аўтамабільнай кампаніі ў свой час не проста далося атрыманне гэтага сертыфіката, бо былі вялікія недапрацоўкі ў галіне якасці, і ліквідацыя іх заняла працяглы час. У той жа час, паводле яго слоў, на Мінскім маторным заводзе такіх цяжкасцяў не было.

Як паведаміла прэс-служба, атрыманню гэтага сертыфіката "папярэднічала вялікая і карпатлівая праца па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у дакументы сістэмы менеджменту якасці прадпрыемства". Аўдытам міжнароднага органа па сертыфікацыі былі ахоплены ўсе падраздзяленні завода, задзейнічаныя ў праектаванні, распрацоўцы і вытворчасці рухавікоў.

Пасля аналізу аўдыту і ўхвалення мінскім прадстаўніцтвам Bureau Veritas Certification Holding SAS — UK Branch, дакументы былі накіраваныя ў цэнтральны офіс міжнароднага органа па сертыфікацыі, дзе ўсе прадстаўленыя заключэнні былі старанна вывучаны і прааналізаваны.

Сертыфікат сапраўдны да 7 лiстапада 2020 года і дае права Мінскаму маторнаму заводу пазначаць ўсю прадукцыю лагатыпам Bureau Veritas, што на сусветным рынку каціруецца як прыкмета высокай якасці і надзейнасці і істотна павялічвае экспартны патэнцыял беларускага вытворцы.

З мэтай удасканалення дзейнай сістэмы менеджменту якасці на Мінскім маторным заводзе вядзецца праца па распаўсюдзе на ўсю лінейку рухавікоў патрабаванняў стандарту аўтамабільнай прамысловасці IATF 16949-2015.

Bureau Veritas — французская інспекцыйна-сертыфікацыйных кампанія, заснаваная ў 1828 годзе, з`яўляецца другой па выручцы на сусветным рынку сертыфікацыйных паслуг. Аказвае паслугі ў галіне сертыфікацыі, прамысловага аўдыту, тэхнічнай інспекцыі, тэхнічнага нагляду, інспекцыі і верыфікацыі суднаў і грузаў, праверкі адпаведнасці стандартам у галіне якасці, экалогіі, бяспекі і аховы працы, мае прадстаўніцтва ў 140 краінах.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 лістапада 2017
 
Дата публикации:29.11.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:979
 
Ключевые слова:
Bureau Veritas Сертификат Минский моторный завод
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме