https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь можа пакінуць порт Клайпеды


Перавалка беларускіх грузаў праз порт дэманструе станоўчую дынаміку, а ўсё псуюць палітыкі.
Беларусь можа сысці з Клайпедскага порта на фоне заяваў літоўскага боку аб "непажаданасці" супрацоўніцтва з рэспублікай, заявіў пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль.

Пасол пракаментаваў заявы аб магчымым сыходзе Беларусі з партоў Клайпеды — пра гэта гавораць ужо не першы год.

Дынаміка — станоўчая

Як распавёў газеце "Літоўскі кур`ер" пасол, перавалка праз порт Клайпеды сёння дэманструе станоўчую дынаміку: летась праз яго прайшлі 40,14 мільёнаў тон — рэкорд.

"А ўжо сёлета мы чакаем навін аб магчымым новым рэкордзе. Пры гэтым, безумоўна, мы з гонарам адзначаем, што салідны і вельмі важкі ўнёсак у гэтыя поспехі ўносяць і беларускія грузы, доля якіх на працягу пяці гадоў нязменна перавышае 30%", — дадаў пасол.

Пытанне пераарыентацыі беларускіх грузаў на іншыя парты, адзначыў пасол, ляжыць у эканамічнай плоскасці. Кароль дадаў: беларускія прадпрыемствы атрымліваюць рэгулярна цікавыя прапановы. "Не схаваю, яны зыходзяць і ад латвійскіх, і ад расійскіх партоў", — дадаў ён.

На сёння, дадаў пасол, Беларусь задавальняюць умовы працы з портам Клайпеды.

Палітыка ўсё псуе

"Аднак мы з сумам канстатуем заявы шэрагу літоўскіх палітыкаў і кіраўнікоў ведамстваў аб непажаданасці супрацоўніцтва з Беларуссю, а таксама парады "больш стараннага выбару бізнес-партнёраў і пастаўшчыкоў", — дадаў Кароль.

Дыпламат выказаў меркаванне, што, магчыма, некага не задавальняюць беларускія прадпрыемствы, "і яны не жадаюць бачыць іх у порце або не хочуць прызнаваць іх унёсак у агульныя дасягненні".

"Безумоўна, нашыя прадпрыемствы таксама ўважліва прыслухоўваюцца да такога кшталту парадаў, і ў іх узнікаюць заканамерныя пытанні, наколькі даўгавечнымі могуць быць узаемаадносіны з партнёрамі пры такіх заявах і падыходах?", — сказаў на заканчэнне Кароль.

Пасол падкрэсліў, што час, на яго думку, усё расставіць па сваіх месцах.

Частка грузаў ўжо пойдзе ў РФ

Як стала вядома на пачатку лістапада, Беларусь будзе пастаўляць частку нафтапрадуктаў праз расійскія парты — у прыватнасці, да мільёна тон правядуць праз порт у Усць-Лузе (Ленінградская вобласць).

Раней расійскі бок прапаноўваў абавязаць Беларусь экспартаваць нафтапрадукты праз расійскія парты, аднак падобнае рашэнне так прынята і не было. Сёння і ў гэтым Беларусь аддае перавагу балтыйскім партам.

Мінск, 14 снежня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:14.12.2017
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:686
 
Ключевые слова:
Клайпеда Экспорт Морские перевозки Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме